Беларускі хор “Росніца” з выступамі на Падляшшы



Мясцовасць Нараўка, што на Падляшшы, з канцэртам наведаў беларускі хор народнай песні “Росніца” вытворчага аб’яднання “Азот” з Гародні. Публіка ў кіназале мясцовага Цэнтра культуры пачула дзве музычныя праграмы – калядную ды вядомыя беларускія песні.

DSC_5878

Кажа ўдзельніца хору “Росніца” Людміла Пекар:

– Мне здаецца беларуская песня ўспрымаецца вельмі добра, бо яна ідзе ад душы. Беларускую мову я думаю разумеюць усе славяне. Калектыў самы розны, там спяваюць людзі самых розных прафесій, самых розных нацыянальнасцяў, розных веравызнанняў, але ўсіх з’яднала любоў да беларускай песні, да беларускай музыкі, да беларускай культуры.  

Канцэрт гарадзенскага калектыва “Росніца” прайшоў у межах дзявятых адкрытых прэзентацыі “Калядуем супольна” Нараўка-2016.

Падляшша актыўна падтрымлівае культурныя сувязі і з Гарадзеншчынай, і з Берасцейшчынай, таму калектывы з Беларусі – даволі частыя госці ў ваяводстве.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара