„Беларускі народны фестываль” у Дубічах-Царкоўных



Беларускія песні ў выкананні калектываў з Беластока, Гайнаўкі, Старога Ляўкова, Бельска Падляшскага ды Беларусі пачулі ўдзельнікі „Беларускага народнага фестывалю” ў Дубічах Царкоўных.

DSC_9772

“На гэтым фэсце апрача мясцовых таксама прысутныя таксама. Маем магчымасць выйсці з беларускай культурай на шырэйшую публіку”, – кажа Кацярына Філіпюк з Беларускага грамадска-культурнага таварыства:

– Хочацца падтрымаць культуру сярод жыхароў, зацікавіць турыстаў. Фальклор беларускі вельмі прыгожы, цікавы. Стараемся спалучыць эстраду з аўтэнтычным неапрацаваным фальклорам. Хацелася б, каб розныя групы слухачоў маглі тут знайсці штосьці для сябе.  

Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства былі Беларускае грамадска-культурнае таварыства ды войт гміны Дубічы-Царкоўныя.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара