Беларускі Падляшша змагаліся ў валейбольных спаборніцтвах



Kляшчэлі сталі пляцоўкай для валейбольных спаборніцтваў школьнікаў. У мясцовым комплексе школ прайшлі восьмыя спаборніцтвы па валейболе дзяўчат школаў з выкладаннем беларускай мовы. Акрамя гаспадароў, у спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды з Бельска-Падляшскага, Беластока ды Гайнаўкі.

„Асноўны сэнс матчаў – не толькі ў гульні,” – лічаць валейбалісткі з Комплексу школ №3 імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім:

– Гэта вельмі важна, таму што мы сустракаемся і разам праводзім вольны час. Можна знайсці сабе тут сябра. Мы не бываем тут кожны дзень. Але сёння прыехалі і будзе гуляць.

Пераможцам школьных спаборніцтваў па валейболе стала каманда з Комплексу школ у Кляшчэлях. Удзельнікі атрымалі дыпломы, кубкі, ды медалі. Ганаровы патранат над мерапрыемствам трымў Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва».

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя