Беларускі перформанс у Беластоку



Самыя актуальныя і цікавыя перформансы беларускіх мастакоў пабачылі ў Беластоку. У межах фестывалю “Усход культуры”  ў галерэі “Арсенал” выступілі чатыры мастакі з Беларусі. Аляксандр Краўчанка, Наталля Лісоўская, Віктар Пятроў і Сяргей Ждановіч зацікавілі беластоцкую публіку палітычнымі ды філасофскімі перформансамі.

Аляксандр Краўчанка:

– Гэта цудоўна, што ў кожнага свой погляд на гэту праблему. Кожны бачыць свае. І, мне падаецца, галоўная мэта – не ў тым, каб данесці сваю ідэю, а ў тым, каб прымусіць разважаць.

– Перформанс адметны тым, што можаш па-свойму яго інтэрпрэтаваць. І думаю, кожны здолеў знайсці тут штосьці для сябе. Для мяне яны былі больш палітычныя.

Віктар Пятроў – куратар фестывалю перформансу “Навінкі”:

– Пачыналі з 2-3 чалавек. А зараз іх ужо 40. Нас запрашаюць на розныя фестывалі. Ездзім па Еўропе, запрашалі нас у Злучаныя Штаты, Канаду, Японію. Беларускі перформанс чарговы раз цяпер у Польшчы.

Перформансы беларускіх мастакоў адбыліся ў межах фестывалю «Усход культуры». Сёння другі дзень мерапрыемства і чарговы беларускі акцэнт. У галерэі «Арсенал» пакажуць працы 40 прадстаўнікоў беларускага сучаснага мастацтва. Вернісаж выставы “Збор” у 18 гадзін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара