Беларускія народныя рамёствы прэзентуюць у Гайнаўцы



У Беларускім музеі праходзіць Велікодны кірмаш. Свае вырабы прэзентуюць майстры з Гародні, а таксама вядуць майстар-класы па рукадзеллі.

Распавядае Вольга Сідлярэвіч:

– Лялькі і трошкі яек велікодных. Вербы і трошкі вырабаў з дрэва. І ручнікі. Каб была такая вясёлка на стале. Каб чалавек мог спыніцца, на нешта палюбавацца, нешта можа для сябе выбраць, і парадавацца, бо свята прыгожае – Вялікдзень.

Падчас кірмаша выступіў таксама маладзёжны калектыў «Крышталкі» з Гародні.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя