Беларускія школьнікі з бацькамі наведваюць беластоцкія ВНУ



Вучні апошніх класаў ліцэяў і гімназій з Менска наведваюць беластоцкія вышэйшыя навучальныя ўстановы. Каля 30 маладых людзей, якія хочуць вучыцца ў Польшчы, даведаюцца пра ўмовы прыёму і прапановы Універсітэта ў Беластоку і мясцовага Палітэхнічнага інстытута.

DSC03581

Кажа Марына Рыбкіна – старшыня арганізацыі “Польская Мацеж Школьна” ў Менску.

– Прывезлі сюды старшакласнікаў, якія хочуць разгледзецца, даведацца пра навучальныя ўстановы, кірункі і магчымасці атрымання адукацыі тут, у Беластоку.

Моніка Ракіцкая – працаўнік аддзела прамоцыі Палітэхнікі ў Беластоку:

– Звычайна стараемся паказаць самае цікавае. Сёлета гэта факультэт будаўніцтва і інжынерыі навакольнага асяроддзя, а асабліва спецыялізацыя – аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Вучань:

– Я больш цікаўлюся палітэхнікай. Ёсць механіка, тэхніка. Але там хімію трэба лепш ведаць. Я мне падабаецца больш фізіка, матэматыка, таму – палітэхніка.

У Польшчы больш магчымасцяў, прасцей знайсці працу, а пасля можна і за мяжу выехаць працаваць, бо дыплом будзе еўрапейскага фармату.

Бацькі:

– Нам прадстаўляюць навучальныя ўстановы, іх магчымасці. Вось зараз паглядзім, а пасля дзеці будуць выбіраць. Ёсць планы тут вучыцца.

Вучні з беларускай сталіцы прыехалі ў Беласток з бацькамі, якія таксама хочуць ведаць пра магчымасці, якія дае вучоба ў Польшчы. Набор у польскія ВНУ пачынаецца на пачатку траўня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара