Беларускія танцы і спевы ў Дубічах Царкоўных



Беларускую народную ды эстрадную песню пачулі жыхары Дубічаў Царкоўных на Падляшшы. Тут прайшоў чарговы летні фэст Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

DSC07894

Акрамя такіх калектываў як “Верасы” з Чыжоў ды “Аморфас”, на сцэне выступіў мясцовы гурт “Струмок”.

– Я спяваю 14 гадоў. Мы маем 10 беларускіх песень, якія спяваем на беларускіх фестывалях, як, напрыклад, гэты. Апошні, дзе мы выступалі, праходзіў у Белавежы.

– Як я стаў войтам гміны, то мы вырашылі аднаўляць гэту традыцыю. Гэта вельмі патрэбна нашаму грамадству. Тым больш у нашай гміне  жыве шмат людзей з беларускімі каранямі.

– Мы вельмі часта ездзім на падобныя фестывалі. Любім гэту традыцыю. І хочам, каб надалей так было.

– Мне тут падабаецца. Вельмі добра. Каб яшчэ людзей больш было.

Беларускі народны фэст арганізавала Беларускае грамадска-культурнае таварыста ў супрацы з уладамі гміны Дубічы Царкоўныя.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара