“Беларускія вечарыны” ў Белавежы



Аматарскі фальклорны калектыў з Махнатага – “Жаваранкі” стаў героем першай з пяці сустрэч пад загалоўкам “Беларускія вечарыны ў Белавежы”.

Перад тым, як у Комплексе школьна-прадшкольным прагучалі беларускія песні ў выкананні “Жаваранкаў”, беларускі рэпертуар  прэзентавалі мясцовыя дзеткі, якія вывучаюць беларускую мову. Кажа іх настаўніца Ангэліна Масальская:

– Такія мерапрыемствы даюць дзеткам магчымасць пазнаць беларускую мову з іншага боку. Пазнаць людзей, звязаных з беларускай культурай, літаратурай, песняй. А таксама нажыва пачуць гэтае беларускае слова. Ды і самім нешта паказаць. І гэта такі штуршок да таго, каб на занятках нешта яшчэ больш зрабіць.

Сустрэча з “Жаваранкамі” і пачала чацвёртую серыю мерапрыемства. Арганізатары –  Комплекс школьна-прадшкольны ў Белавежы ды Белавежскі асяродак культуры плануюць яшчэ чатыры “Беларускія вечарыны”.

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара