Беларусы абіраюць для адпачынку Карпаты і Адэскую вобласць



Паводле ўкраінскіх тураператараў, сёлета колькасць папярэдніх заявак з Беларусі на летні адпачынак павялічылася ў паўтары разы.

Прычыны выключна эканамічныя. Адпачынак у Турэччыне і ў Егіпце стаў для беларусаў занадта дарагім. Украінскія курорты на чарнаморскім узбярэжжы і ў Карпатах не такія камфортныя, як на Міжземным і Чырвоным марах, але ж значна таннейшыя. Пакой на дваіх на карпацкай базе адпачынку каштуе ў чэрвені сто дваццаць даляраў за дзесяць дзён, а ў Адэскай вобласці – каля ста пяцідзесяці.

У той жа час беларускія турысты амаль не цікавяцца адпачынкам у анэксаваным Крыме.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.