Беларусы ўшанавалі памяць Булак-Балаховіча



10 траўня мінула 65 гадоў са дня смерці Станіслава Булак-Балаховіча – кіраўніка антыбальшавіцкага паўстання ў Беларусі.

FKOyxCsnUDU

З гэтай нагоды беларусы Варшавы традыцыйна прынеслі на яго сымвалічную магілу кветкі і запалілі знічы.

Кажа прадстаўнік ініцыятывы „Беларуская нацыянальная памяць”  Анатоль Міхнавец:

– Невядома як, пры якіх абставінах дакладна загінуў Станіслаў Булак-Балаховіч. Яго цела не было знойдзена, таму сваякі зрабілі сімвалічную магілу, выбілі на ёй імя і даты яго жыцця.

Станіслаў Булак-Балаховіч загінуў у Варшаве ў 1940-м годзе. У гонар генерала на будынку праваслаўнай духоўнай сэмінарыі ў раёне Саска-Кэмпа ўсталявана мемарыяльная шыльда.

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава