Беласток адкрывае першы трохзоркавы гатэль сеткі Ibis



Першы гатэль сеткі Ibis Style адкрыецца ў Беластоку ўжо ў бліжэйшым часе. Гатэль месціцца ў самым цэнтры горада і спалучаны з новым гандлёвым цэнтрам Galeriа Jurowieckа.

026155_r0_940

hotel-700x604

Такім чынам, сталіца Падляшша папоўніцца месцамі для начлегаў на 129 сучасных нумароў. Адметна, што кожны гатэльны пакой адрозніваецца ад іншых. Агулам жа аздабленне спалучанае з матывамі падляшскай прыроды і птушак.

Кажа інвестар Канстанты Струс:

— Гатэль Ibis Style Białystok, мае тры зоркі, сеткавы. Мы працуем на ўмовах франшызы, і думаю, што гэта добрае рашэнне, бо навошта прыдумваць нешта новае там, дзе ўжо ёсць вызначаныя стандарты і якасць. Таксама важна, што ў нас атрымалася спалучыць гатэль з гандлёвым цэнтрам. Гэта было адно з нашых заданняў, і мы яго выканалі.

Ibis Style Białystok стане пятым падобным аб’ектам у Польшчы і першым у паўночна-ўсходнім рэгіёне. Акрамя нумароў, размешчаных на 13-ці паверхах, тут ёсць саўна, трэнажорны зал, уласны падземны паркінг і канферэнцыйныя залы. Сам будынак мае вышыню 42 метры.

Гатэль прыме першых кліентаў ужо ў гэтым месяцы. Дакладная дата яго адкрыцця пакуль не агучана, але імаверна, што гэта адбудзецца ўжо ў пятніцу 13 траўня.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя