Беласток і Валілы спалучыць летні цягнік



17 чэрвеня вяртаецца цягнік з Беластока ў Валілы Станцыю праз Кнышынскую пушчу. Гэта добрая навіна для турыстаў але таксама жыхараў Беластока і навакольных гмінаў. Як і летась ён будзе курсаваць толькі ў выходныя, аднак, гэтым разам улады ваяводства рыхтуюць дзве пары цягнікоў.

Дадаткова 14 і 29 ліпеня паедуць яшчэ дзве пары на фестываль «Басовішча» і «Сяброўскую Бяседу» ў Гарадку, — кажа грамадскі дзеяч Анджэй Касперовіч, дзякуючы якому ў мінулым годзе цягнік вярнуўся праз 15 гадоў перапынку:

— Сёлета да фінансавання далучыліся пяць самаўрадаў. Цягнік будзе служыць не толькі турыстам з горада Беласток, але і жыхарам, што жывуць уздоўж лініі Беласток — Валілы. Можна будзе і ў суботу і ў нядзелю даехаць да Беластока і вярнуцца.

Кошт адкрыцця летняй лініі Беласток-Валілы ў суботу і нядзелю складае 94 тысячы злотых. Палову гэтай сумы фінансуе Маршалкоўская ўправа, другую частку — супольна гміны Міхалова, Гарадок, Супрасль, Заблудаў і горад Беласток.

Дадаткова ў Валілах будуць аўтобусы, што давязуць жыхароў з вакзала ў гарадок ды далей на вадасховішча.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя