Беластоцкі BiKeR пачынае новы сезон



Пачынаецца трэці сезон беластоцкай сістэмы ровараў напракат. У Беластоку на 46 станцыях з’явяцца 460 ровараў.

 

Сёлета з’явіўся дадатковы пункт – на вуліцы Далістоўскай. У новым сезоне з’явяцца таксама 10 тандэмаў, але толькі ў траўні-чэрвені, кажа віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі:

– Хочам праверыць ці ёсць зацікаўленасць з боку беластачанаў у гэтых тандэмах. Канешне чарговая рэч, якая вартая абмеркавання, што тэстуецца ў Варшаве – гэта дзіцячыя ровары. Мы яшчэ паразмаўляем на гэтую тэму з Nextbike, будзем мы ў гэтым браць удзел ці не.

У мінулым годзе беластачане ўзялі ровары напракат 472 тысячы разоў. Рэкардсмен – пракаціўся на ровары 900 разоў. У сістэме BiKeR зарэгістраваныя амаль 40 тысяч карыстальнікаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара