Белавежа запрашае на «Рознагалоссе»



Сёння, 6 траўня ў белавежскім Амфітэатры пройдзе канцэрт пад назвай «Рознагалоссе». Сябе пакажуць калектывы, якія штодня займаюцца беларускай музыкай, але будуць і выступоўцы, якія проста маюць у сваім рэпертуары беларускія песні. Кажа арганізатар мерапрыемства Марэк Зубрыцкі з Таварыства сяброў Белавежы:

— Выступіць танцавальныя група «Перапёлка» з Гайнаўскага дома культуры, а таксама Гурт песні і танца Лосіцкай зямлі, які таксама мае ў сваім рэпертуары беларускія песні. Выступіць моладзевы гурт «Сунічкі» з Белавежы і напрыканцы для танцаў зайграе калектыў «Аксэль» з Нарвы.

Гэты канцэрт пачынае ўжо 5-ты цыкл музычных прэзентацый беларускай нацыянальнай меншасці “Рознагалоссе”. Пачатак у 18 гадзін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя