Белавежская пушча ў час ІІ Сусветнай вайны



Гісторыю Белавежскай пушчы ў перыяд ІІ Сусветнай вайны пачулі ў Гайнаўцы, што на Падляшшы. Даклад у Гайнаўскім доме культуры слухалі студэнты Універсітэта ІІІ веку ды іншыя зацікаўленыя гледачы. Лекцыю чытаў супрацоўнік Музея памяці Сібіры ў Беластоку Багуслаў Косель:

– Я расказваў пра людзей, якія былі высланыя ў 1940-1941 гадах у Сібір, а таксама пра людзей, якіх немцы вывезлі з Белавежскай пушчы. Вывозі шмат людзей і драўніны.

Уся гісторыя Белавежскай пушчы – гэта гісторыя многіх народаў, многіх людзей. Не толькі беларусаў, але і палякаў, украінцаў… Усе яны пакутавалі ад акупантаў, ад новай улады, якая ўсталявалася ў Белавежскай пушчы ў 1939 годзе.

У першыя гады ІІ Сусветнай вайны паменшылася таксама насельніцтва Гайнаўкі. Перад вайной тут налічвалася 17 тысяч жыхараў. Савецкія ўлады вывезлі адсюль габрэяў, працаўнікоў драўніннай прамысловасці ды дзяржаўных лясоў, дадаў Багуслаў Косель.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара