Бельск Падляшскі і Кобрынскі раён сталі партнёрамі



Горад Бельск Падляшскі і Кобрынскі раён сталі афіцыйнымі партнёрамі.

DSC_7691

Дамову пра супрацоўніцтва падпісалі ў Бельску бурмістр горада Яраслаў Бароўскі і старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля.

„Нашае супрацоўніцтва наладзілася ўжо раней, цяпер – мы афіцыйныя партнёры”, – кажа Аляксандр Зазуля:

– Гэта дамова дае нам розныя ўмовы для таго, каб мы развівалі і культурныя сувязі, і бачылі недзе наперадзе эканамічныя адносіны, ну і народная дыпламатыя таму, што нам сёння дзяліць няма чаго. У нас шмат у чым і адзіная гісторыя, адзіная культура, мы павінны сябраваць і ніякіх размежаванняў быць не павінна і Бельск Падляшскі і Кобрын на самой справе пакажа, як патрэбна па добраму трэба жыць па суседству, сябраваць і рабіць добрыя справы.

Афіцыйнае супрацоўніцтва дазволіць скарыстацца праграмай транспамежнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна”, якая падтрымлівае транспамежнае развіццё ў розных галінах. Гэтымі днямі кобрынская дэлегацыя ўдзельнічае ў святкаванні Дзён Бельска Падляшскага.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара