Бельск Падляшскі на турыстычных марках



Фонд аховы спадчыны Бельскай зямлі прыдумаў новы спосаб рэкламы Бельска Падляшскага – турыстычныя маркі. Гэтая міжнародная турыстычна-калекцыянерская ідэя ўзнікла ў Чэхіі ў 1998 годзе. Такія маркі можна знайсці ў 20 краінах.

DSC_9189

Маркі прысвечаны канкрэтным месцам – такім чынам адзначаны 4,5 тысячы найцікавейшых турыстычных месцаў як у Еўропе, так і па-за яе межамі.

“У Польшчы існуе амаль паўтысячы такіх турыстычных марак – цяпер у тым ліку і чатыры аб’екты з Бельска Падляшскага”, – кажа сябра фонда Дарыюш Гарадэцкі:

– На бельскіх марках прадстаўляем чатыры аб’екты: першы з іх – гэта бельская ратуша, другі – гэта сярэднявечнае гарадзішча, трэці – гэта Базыліка Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны і Святога Мікалая, і чацвёртая марка будзе прадстаўляць царкву Святой Тройцы. Спадзяюся, што гэтыя маркі прыцягнуць у гэты горад турыстаў.

Першая бельская турыстычная марка з выявай бельскай ратушы ўжо даступная ў самой ратушы – і толькі тут будзе магчымасць яе купіць. Чарговыя тры маркі будуць афіцыйна прадстаўлены напрацягу трох месяцаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара