Бельск-Падляшскі святкуе перамогу



Бытавая тэхніка вартасцю 10 тысяч злотых – гэта ўзнагарода за перамогу ў ваяводскім этапе агульнапольскага конкурсу на  найпрыгажэйшую святочную ілюмінацыю горада. Трапіла яна ў Бельск-Падляшскі.

DSC_0280

Бургамістр горада Яраслаў Бароўскі супольна з арганізатрамі конкурсу перадаў гэтую тэхніку розным бельскім аб’яднанням ды арганізацыям, якія дапамагаюць людзям з розных асяроддзяў.

DSC_0290

“Раздзялілі мы ўсё сярод дзесяці суб’ектаў,” – кажа Яраслаў Бароўскі:

– Мы ўзнагародзілі тых, хто дапамагае іншым людзям. Гэта арганізацыі, якія займаюцца працай з дзецьмі, дапамагаюць  сталым людзям. У нас ёсць такія арганізацыі, якія робяць шмат добрых спраў.

Сярод узнагароджаных і Грамадскі клуб, які дзейнічае пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы і Фонд Дамоў праваслаўнай культуры Варшаўска-Бельскай епархіі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя