Бельская публіка пабачыла «Сярожу»



На Падляшшы чарговы раз паказалі фільм Юрыя Каліны «Сярожа».

Стужка распавядае пра лёс Сяргея Нічыпарука – беларуса, прадпрымальніка, які нарадзіўся і жыве ў Польшчы. Паводле гледачоў з Бельска Падляшскага, гэта важны фільм для беларускай меншасці ў Польшчы:

– Вельмі добра, што Юры Каліна робіць фільмы як беларус пра беларусаў, нашых людзей, пра нашыя справы і праблемы.

– Гэты фільм пра нашу навейшую гісторыю, якой няма ў школьных праграмах. А было б добра, каб наша моладзь не толькі ў беларускіх ліцэях у Гайнаўцы ці Бельску ведала яе.

Пасля паказу фільма прайшла сустрэча з рэжысёрам ды героямі – Сяргеем Нічыпаруком ды Яраславам Іванюком. Імпрэза праходзіла ў Бельскім доме культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара