Бельская школа прэзентавала сябе па-беларуску



Бельская школа прэзентавала сябе па-беларуску падчас агульнагарадскога конкурсу-прэзентацыі школ Бельска-Падляшскага, Комплекс школ № 3 з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча, паказаў праграму на польскай і беларускай мовах.

Вучні ганарыліся таксама беларускай культурай, з якой і вырасла школа. “Прэзентацыі праходзяць у рамках Свята культуры школьнай моладзі”, – кажа намесніца дырэктара Барбара Скепка:

Гэта ідэя вельмі добрая. Мы бачым сёння ў амфітэятры вельмі шмат дзяцей з усіх бельскіх школ. Дзеці спявалі, рэцытавалі тэксты.

Мерапрыемства прайшло ў мясцовым Амфітэатры. Раней, каля Ратушы, бурмістр горада Яраслаў Бароўскі перадаў моладзі сімвалічны ключ да гарадской брамы. Свята культуры школьнай моладзі прайшло ў рамках Дзён Бельска Падляшскага.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя