Бельская Тройка адзначыла Дзень бабулі і дзядулі



У Комплексе школ №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы прагучалі песні ды паказалі спектакль, які  падрыхтавалі вучні школы.

racinieuski_dzien_babuli_i_dziaduli_1

“Прыемна, што ў гэты дзень праводзім час з нашымі ўнукамі”, – кажуць запрашоныя госці:

– Прыемна паглядзець, як дзеткі выступаюць.

– Добра, што ёсць унукі, якія пра нас помняць і запрашаюць на такія святы!

Пасля сваіх выступаў, вучні ўручылі сваім бабулям ды дзядулям кветкі. Комплекс школ №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы штогод ладзіць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня бабулі і дзядулі.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара