50-годдзе бельскай “тройкі” (абноўлена)



Набажэнствам у царкве святога Міхаіла Архангела ў Бельску-Падляшскім, якое праводзіў мітрапаліт Варшаўскі і Усёй Польшчы Сава, пачаўся юбілей пачатковай школы №3, якая ўваходзіць у комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча.

DSC_5392

Пасля святкаванні перанясліся ў школьныя памяшканні. Школу, як установу, мітрапаліт Сава ўзнагародзіў медалём Марыі Магдаліны.

DSC_5436

“Гэта для школы ды для нас – вялікі гонар,” – цешыцца дырэктар школы Яўгенія Васілюк:

– Мітрапаліт перадусім ацаніў былых дырэктараў нашай школы. Вельмі радыя, што ён згадзіўся прыехаць, бо гэта падняло ўзровень нашага свята. Была вельмі добрая літургія, на якой прысутнічала моладзь, выкладчыкі, былыя выпускнікі. Пасля ў школе прайшла афіцыйная частка.

Пасля афіцыйнай часткі вучні паказалі адмысловую мастацкую праграму, у якой шмат месца заняло беларускае слова ды беларуская музычная традыцыя.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

* * *

12 траўня пачатковая школа з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім – папулярная “тройка” – святкуе 50-годдзе.  Бельская “тройка” ад пачатку існавання была беларускай  школай, дзе быў высокі ўзровень адукацыі. Аднак пачатак беларускай школы ў Бельску датаваць мы павінны вераснем 1944 года, як кажа выпускнік “тройкі”, архівіст Славамір Іванюк:

 Гісторыя бельскай “тройкі” пачалася ў 1944 годзе. У 1965 годзе аддзялілі ліцэй ад пачатковай школы. Была такая рэарганізацыя беларускіх школ. Таму гэтую традыцыю мы павінны браць з 1944 года.

У кастрычніку 2005 года школе нададзена імя  заснавальніка  і першага дырэктара Яраслава Кастыцэвіча.

Таксама прапануем вашай увазе гутарку з настаўніцай беларускай мовы Валянцінай Бабулевіч з нагоды юбілею «тройкі».

Валянціне Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота poranny.pl