Берасцейскія мытнікі затрымалі партыю “Lego” на 2,5 млрд



На беларуска-польскай мяжы канфіскавалі буйную партыю канструктараў “LEGO”. Яе выявілі ў грузавым аўтамабілі ў пункце мытнага афармлення “Казловічы”.

Аўтамабіль “Вольва”, якім кіраваў грамадзянін Польшчы, рухаўся з Чэхіі на тэрыторыю Еўразійскай эканамічнай зоны, паведамляе БелТА. Пры правядзенні мытнага дагляду было выяўлена значнае перавышэнне тавару. Перавозчык меў намер паменшыць памер мытных плацяжоў на 900 мільёнаў рублёў. У выніку да рашэння суду канфіскавана больш за 5 тысяч цацак-канструктараў, кошт якіх перавышае 2,5 мільярда рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота for-kids.by