Браніслаў Камароўскі падпісаў закон пра кіраванне абаронай у ваенны час



Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падпісаў закон аб кіраванні дзяржаўнай абаронай ў ваенны час. Гэта папраўка да закона пра ўсеагульным абавязку абараняць краіну.

“Гэты законапраект польскай дзяржавы дае дадатковую зброю, каб эфектыўна і хутка рэагаваць на магчымыя пагрозы”, – сказаў Браніслаў Камароўскі.

– У такіх сітуацыя заўсёды хуткасць рэакцыі мае асаблівае значэнне. Новы закон вызначае паняцце ваеннага часу, абавязкі камандуючага войскамі, яго падпарадкаванасць прэзідэнту і Радзе міністраў. 

«Вайны сёння няма, але каб яе і не было – трэба быць добра арганізаванымі і мець свае сілавыя аргументы», – падкрэсліў Браніслаў Камароўскі.

Беларускае Радыё Рацыя