Буйная партыя кантрабанды ў рэйсавым аўтобусе з Беларусі



Буйная партыя кантрабанды ў беларускім рэйсавым аўтобусе. Яе выявілі супрацоўнікі Падляшскай мытнай службы ў пункце пропуску Баброўнікі-Бераставіца.

Sluzba_Celna_20.01.15.2

У аўтобусе ехалі 35 пасажыраў – расказаў нам прэс-сакратар Мытнай управы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі. А незаконны тавар – цыгарэты – былі выяўленыя ў адмыслова зробленых схованках, якія і прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў службы:

Каля шостай гадзіны раніцы на мытны агляд пад’ехаў аўтобус з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. У час агляду багажных аддзяленняў увагу супрацоўнікаў мытнай службы прыцягнула нетыповая канструкцыя надколаў, таму і прынялі рашэнне пра больш падрабязны агляд. І гэта было правільнае рашэнне. У выніку выяўлена, што акрамя надколаў, была пераробленая таксама падлога і дах аўтобуса. Агулам ва ўсіх схованках мытнікі знайшлі 25 тысяч пачак цыгарэт, кошт якіх ацэньваецца ў 300 тысяч злотых.

Sluzba_Celna_20.01.15.4

У выніку пачата крымінальная справа, дапытаныя абодва кіроўцы аўтобуса. Нелегальны тавар – канфіскаваны, таксама, як і аўтобус, які адмыслова перароблены для перавозкі кантрабанды.

Яна Запольская. Беларускае Радыё Рацыя.

Фота прадастаўлены Мытнай управай у Беластоку.