Чарговая ахвяра “свінога грыпу” на Падляшшы



У клінічным шпіталі Беластока памерла жанчына, якой было 69 гадоў. Гэта ўжо пяты смяротны выпадак у гэтым сезоне.

Беластоцкі шпіталь

Раней хвароба забрала жыцці двух беластачан, жыхара Гайнаўкі і жанчыну з Высока-Мазавецкага павета. Агулам з пачатку года і да сярэдзіны сакавіка адзначана 54 тысячы захворванняў грыпам і грыпа-падобнымі захворваннямі ў Падляшскім рэгіёне. Пацверджана 22 выпадкі так званага “свінога грыпу”.

Сем чалавек трапілі ў шпіталі, пяцёра – памерлі, двое – у стадыі лячэння.

Паводле wspolczesna.pl