Чарговая гадавіна трагедыі ў Заляшанах



29 студзеня споўнілася 71-я гадавіна з дня пацыфікацыі і забойства жыхароў вёскі Залешаны. У сувязі з гадавінай тэатр „Чрэво” прадставіў спектакль „Попел і Памяць 1946”.

Як і штогод каля крыжа ў вёсцы Залешаны настаяцель мясцовага прыхода айцец Мікалай Келбашэўскі маліўся за бязвінна загінуўшых:

– Молімся за тое, як я ўжо казаў, каб Гасподзь даў розуму і наставіў чалавецтва на ісцінны шлях, каб гэта больш не паўтарылася.

Тэатр „Чрэва” прадставіў спектакль „Попел і памяць”. Ёанна Троц і Томаш Таранта прачыталі фрагменты канчатковых вынікаў следства Інстытута нацыянальнай памяці ў справе забойства 79 мірных жыхароў беларускіх вёсак і фрагменты ўспамінаў ацалелых жыхароў вёсак, якія раней публікаваліся ў „Ніве”:

– Вялікая падзяка маладым артыстам і асабіста спадарыні Троц.

– Хацелася б, каб часцей нешта такое паказвалі нам. Па-мойму, праўдзіва, як было так і ёсць.

– Дайшло да людзей. Праўдзівы спектакль, які заснаваны на рэальных падзеях.

– Кажуць пра тых, якія загінулі, але ніхто не сказаў пра тых, якія засталіся на голай зямлі.

Акторы Ёанна Троц і Томаш Таранта прачыталі фрагменты канчатковых вынікаў следства Інстытута нацыянальнай памяці ў справе пазбаўлення жыццяў 79 жыхароў павету Бельск Падляшскі ад 29 студзеня да 2 лютага 1946 года, а таксама ўспаміны жыхароў пацыфікаваных вёсак.

29 студзеня па 2 лютага 1946 года аддзел польскага ўзброеннага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса (псеўданім Буры) спаліў 5 беларускіх вёсак  –  Вульку Выганоўску, Залешаны, Зане, Шпакі і Канцавізну.

Цягам пяці дзён былі закатаваныя, згарэлі ў агні ці былі застрэленыя каля сотні мірных жыхароў ў тым ліку дзеці. У памяць гэтых падзеяў у манастыры ў Залешанах з’явілася Ікона Залешанскай Божай Маці.

Паніхіда па загінуўшых ў мясцовым манастыры прайшла тыдзень таму.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя