Чарговая сустрэча з архімандрытам Гаўрыілам



Архімандрыт Гаўрыіл працягвае сустрэчы з жыхарамі Падляшша. Гэтым разам знаны святар і лекар наведаў вёску Махнатае, што на Беласточчыне.

9

Мясцовыя жыхары пабачылі дакументальны фільм Юрыя Каліны “Архімандрыт” ды змаглі дазнацца шмат новага пра героя сустрэчы. Кажуць удзельнікі вечарыны:

– Ён зацікавіў мяне як чалавек. Я рады, што прыйшоў.

– Я яго даўно ведаю, бо ездзіла ў скіт, там пабывала. Была там на святкаванні, на якое прыйшло 3000 чалавек.

– Вельмі добры, адкрыты, а яшчэ прыгажэй – як гаварыў ён.

Вечарыну наладзілі Фонд “Яны гэта Мы” ды войт Гайнаўскай гміны. Гэта ўжо трэцяя сустрэча: раней айца Гаўрыіла маглі пабачыць у Навасадах ды Хітрай.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара