Чарговы пікет супраць імігрантаў у Беластоку



Сябры нацыяналістычнай арганізацыі “Młodzież Wszechpolska” пратэставалі супраць планаў прыняцця ў Беласток ісламскіх імігрантаў. Пратэст адбыўся ля сядзібы прадпрыемства, якое перамагло ў аўкцыёне на пасяленне імігрантаў у сталіцы Падляшскага ваяводства.

 – Чаму нельга стварыць праграму дапамогі беспрацоўным. Чаму людзі, палякі, якія спаконвеку тут жывуць, пазбаўляюцца свайго жылля, якое, маўляў, патрэбнае для імігрантаў.

Адам Андрушкевіч, дэпутат Сойму ад партыі Кукіс 15: Мы баімся, што гэта будуць ісламскія імігранты. І хоць ва Управе запэўніваюць, што гэта не так, мы прэвентыўна хочам паказаць гарадскім уладам, што калі з’явіцца ідэя аб пасяленні ў Беластоку ісламскіх імігрантаў з раёнаў ахопленых вайной, мы выступім супраць.

Як адзначаюць ва Управе па справах іншаземцаў, не плануецца пасяляць у Беластоку імігрантаў з Сірыі.

У часе пікета сябры “Młodzież Wszechpolska” збяралі подпісы за абвяшчэнне рэферэндума ў справе прыняцця імігрантаў у межах праграмы размяшчэння ўцекачоў у краінах Еўрапейскага звязу.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара