Чарнігаў без бальшавікоў



Раней чытачы нашага сайту знаёміліся з фотаздымкамі беларускіх месцаў Чарнігава. Падзеі ва Украіне, якія адбыліся летась, адбіліся і на абліччы Чарнігава.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На алеі ў цэнтры горада надпіс „Воля або смерть” на фоне ўкраінскіх колераў выглядае настолькі натуральна, што адразу не здагадваешся — гэта ж колішні пастамент ад помніка Леніну! Помнік быў знесены жыхарамі Чарнігава падчас мясцовага „майдану”. Такім чынам, і Чарнігаў у шэрагу іншых украінскіх гарадоў пазбавіўся бальшавіцкага „ідала”. Уласна кажучы, побач ёсць што глядзець, напрыклад, цікава заўважыць спалучэнне незвычайных дрэваў і прыгожай архітэктуры.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Далей па Алеі Герояў знаходзіцца некалькі бюстаў, якія „следуюць за Ільічом”. Але не ўсе з іх ацалелі. Адна з ультраправых групаў 17 красавіка 2015 года знесла бюст Міколы Крапіўянскага — афіцэра Расейскай імператарскай арміі, які з лютага 1917 стаў бальшавіком і перайшоў на іншы бок. Сам жа Крапіўянскі і пацярпеў ад савецкіх уладаў, яго арыштавалі ў 1938 у Рыбінску і да 1943 года ён адбываў пакаранне. Быў рэабілітаваны толькі ў 1946 годзе, праз восем гадоў пасля смерці. Цікава, што нарадзіўся ён у вёсцы Валадзькова Дзівіца, якая цяпер называецца на манер сотні паселішчаў у суседняй Беларусі — Чырвоныя Партызаны. Украінскія ўлады, якія абвясцілі забарону на камуністычную сімволіку, павінны як-небудзь дабрацца і да гэтай вёскі ў Носіўскім раёне Чарнігаўскай вобласці і вярнуць ёй гістарычнае імя.

4А

Першае фота ўзята з інтэрнэту, так бюст выглядаў да 17 красавіка, другое фота, зробленае карэспандэнтам, паказвае, што ад бюсту застаўся адно пастамент.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя