“Чарнобыль Last Minute” для вучняў беластоцкіх школ



Беластоцкая публіка ўжо мела магчымасць паглядзець гэты спектакль у Драматычным тэатры. Гэтым разам рэпартаж Святланы Алексіевіч быў прэзентаваны маладым  беластачанам.

DSC00638

«Спектакль –  спроба высветліць наступствы аварыі 26 красавіка 1986 на Чарнобыльскай АЭС”. На думку настаўніцы беларускай мовы Аліны Ваўранюк, памяць пра катастрофу на Чарнобыльскай станцыі павінна стаць навукай для наступных пакаленняў:

– Вельмі карысна, што мы гаворым дзецям пра гісторыю, пра тое, што адбылося. Гэта не для таго, каб варушыць незагоеныя раны і ўспамінаць, як было страшана, а для таго, каб ведаць – калі нешта адбываецца, то за гэтым ідзе шнурок трагічных здарэнняў.  І таму варта пра гэта гаварыць.

Пасля спектаклю “Чарнобыль.Last Minute” моладзь мела магчымасць узяць удзел у дыскусіі, прысвечанай творчасці беларускай набелісткі Святланы Алексіевіч.

3distr

Гасцямі сустрэчы былі журналістка «Нівы»Ганна Кандрацюк-Свярубская, доктар Гражына Харытанюк-Міхей ды настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара