Да 520-годдзя бельскага “Пралога”



У гарадской бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім праходзіць канферэнцыя, прысвечаная 520-годдзю бельскага “Пралога”.

DSC_3409

Семінар пачаў гісторык Антон Мірановіч дакладам “Бельскі Пралог” 1496 год. Спадчына царкоўнаславянскага пісьменства на Падляшшы”.

На думку Антона Мірановіча, “Пралог” важны па двух галоўных прычыныах:

– Па-першае, у 1496 годзе быў створаны адзін з найстарэйшых здабыткаў славянскага пісьменства на гэтай тэрыторыі, а па-другое, ён утрымлівае збор святых, якія звязаныя з традыцыяй балгарскай, вялікамараўскай і наваградскай. І ён быў скапіяваны з больш старэйшых “Пралогаў”, якія прывезлі ў Бельск з другіх тэрыторый.

Канферэнцыя праходзіць у рамках мерапрыемства “Пралог”. Дні славянскага пісьменства.” Яшчэ сёння, ў 13.30 у Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах адкрыецца Біблятэка імя айца Грыгорыя Сасны. З 14.30 у гарадской біблятэцы пачнецца другая частка канференцыі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара