Датацыі для добраахвотных пажарных дружын



200 тысяч злотых на новае выратавальнае абсталяванне атрымаюць добраахвотныя пажарныя дружыны. Датацыі ад Маршалкоўскай управы атрымаюць 62 гміны ваяводства.

DSC04200

Гэта грошы ў памеры ад трох да пяці тысячаў, якія дазволяць купіць між іншым ахоўную вопратку  ды невялікае выратавальнае абсталяванне. Войт гміны Дубічы Царкоўныя Лявон Малашэўскі падкрэслівае, што гэтыя грошы невялікія, але калі гаворка ідзе пра людскія жыцці, то важны кожны злоты.

– Гэтыя тры тысячы, зразумела, малыя грошы. Але  гэта ўсё ж такі нейкія фінансавыя ўліванні. Пры дафінансаванні з бюджэту гміны можна набыць абсталяванне, бо гэтых грошай будзе замала.

Пажарныя-добраахвотнікі часта прыязджаюць на месца здарэння хутчэй, чым іх калегі-прафесіяналы, нярэдка ратуючы жыццё пацярпелым. На тэрыторыі ваяводства дзейнічае каля 700 адзінак добраахвотнай пажарнай службы.

DSC04197

DSC04202

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара