Дэбаты пра Марш выклятых жаўнераў у Гайнаўцы



„Pokonajmy różnice” (Пераадалеем падзелы) – дэбаты пад такой найзвай адбыліся ў Гайнаўцы.

Паразумецца спрабавалі нацыяналісты і нашчадкі ахвяраў атрада польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса „Бурага”.

Дэбаты прайшлі ў Гайнаўскім доме культуры і працягваліся больш за 3 гадзіны:

– Мы каталікі – “фу”, яны праваслаўныя – “ок”. Гэта рэлігійная нагонка, а мы, як нацыяналісты, як розныя арганізацыі, нічога не маем супраць праваслаўя. У маршы ўдзельнічала шмат праваслаўных.

– Факт такі, дваццаць з нечым гадоў у вольнай Польшчы, і ўрэшце ён нясе на плакаце забойцу маіх чатырох дзядзькоў, і не ведае, ці гэта праўда, ці не. Чаму?

– Я маю іншае меркаванне, спадар Марыюш мае іншае меркаванне, мы павінны неяк дамовіцца, бо гэта праблема не знікне. Калі мы яе не вырашым, то чарговыя пакаленні павінны будуць яе вырашыць.

– Гайнаўка вельмі падзеленая. Улада цудоўна супраўнічае з клірам, але не хоча супрацоўнічаць з палякамі.

– Наша супольная размова была прысвечана, паводле мяне, тым падзеям, якія адбываліся вакол Гайнаўкі на працягу апошніх тыдняў. Яна адбылася, у тым ліку і па прапанове прадстаўнікоў сямей, якія пацярпелі ў студзені 1946 года. Гэта размова, гэта сустрэча была патрэбна. Што будзе далей, убачым.  

У дэбатах прынялі ўдзел арганізатары Гайнаўскага маршу памяці выклятых жаўнераў Давід Палешук, былы дэпутат Сейма ад SLD Яўген Чыквін, айцец Мікалай Келбашэўскі, дырэктар „Белсата” Агнешка Рамашэўска-Гузы. Ініцыятарам дэбатаў быў бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя