Дэмаграфічныя праблемы беларускіх гмін на Падляшшы



Толькі трое дзяцей з гміны Дубічы Царкоўныя пойдуць у верасні ў першы клас пачатковай школы. З увагі на гэта гміна плануе ў новым навучальным спалучыць першы і другі клас. Паводле слоў войта гміны Лявона Малашэўскага, Дубічы Царкоўныя здаўна змагаюцца з дэмаграфічным крызісам. Сёлета ў сувязі ліквідацыяй гімназій пачынаецца таксама рэарганізацыя мясцовага комплексу школ, кажа Лявон Малашэўскі:

— Надалей застанецца комплекс школаў, але гімназія будзе паступова ліквідавацца, яна ўвойдзе ў склад пачатковай школы. Таму да нас дадасца толькі адзін клас, але гэта толькі праз два гады.

Як дадае войт Лявон Малашэўскі кожны год ў гміне нараджаецца штораз менш дзяцей. З увагі на меншую колькасць дзяцей у гэтым навучальным годзе датацыя з Міністэрства адукацыі для комплекса школ ў Дубічах Царкоўных паменшылася на 63 тысячы злотых.

Лукаш Леанюк, Дубічы Царкоўныя, Беларускае Радыё Рацыя