День адкрытых дзвярэй у гайнаўскім белліцэі



Вучні, якія сёлета завяршаюць вучобу ў гімназіі Гайнаўскага павету, наведалі ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Тут прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй.

„Маем шмат прапаноў, калі ідзе пра адукацыю ды працу пасля ўрокаў, але нашым козырам з’яўляецца беларуская мова,” – кажа настаўнік беларускай мовы Янка Карчэўскі

– Мы беларускую мову лічым у нас козырам, так гэта і ёсць, і так павінна быць. Я думаю, што гэта не стане перашкодай, бо тыя, хто збіраюцца прыйсці да нас, то яны звычайна вывучалі гэтую мову ў пачатковай школе, у гімназіі. А тыя, хто не вывучаў, з дапамогай настаўнікаў справяцца з гэтай мовай.

У Гайнаўскім павеце вучобу ў гімназіях сёлета завершаць каля 300 вучняў.

Дырэкцыя школы хоча стварыць тры поўныя першыя класы, але калі будуць ахвотныя – ёсць магчымасць набраць вучняў нават на яшчэ два.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара