Дні горада Бельска Падляшскага



Працягваюцца ХХХVII дні Бельска Падляшскага. У праграме, сярод інашага, выступы музычных калектываў, хораў і артыстаў з Польшчы, Беларусі ды Грэцыі.

Удзельнікі мерапрыемства могуць наведаць гандлёвыя кропкі з рэгіянальнай ежай і Ягелонскі кірмаш, дзе прадстаўлены вырабы майстроў з Беларусі, Польшчы і Літвы.

Майстар Іван Пархуцік прыехаў з Хідраў, што ў Кобрынскім раёне:

– У нас можна ўбачыць падносы для фруктаў і пернікаў, салонкі для спецый, можна ўбачыць лыжкі, якімі карысталіся нашыя продкі. Я раблю гэтыя прылады з экалагічна чыстага дрэва.

У межах ХХХVII дзён Бельска Падляшскага прайшоў канцэрт папулярнага дыска-гурта „Akcent”. У праграме гала-канцэрт Міжнароднага фестывалю песні „Падляшская нота”. Завершаць Дні Бельска Падляшскага канцэрты рок-гуртоў, у тым ліку музычнай зоркі вечара – польскага гурта „Sztywny Pal Azji”.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара