Дні славянскага пісьменства ў Бельску-Падляшскім



Гэта ініцыятыва арганізуецца тут упершыню. Штуршком для гэтай ідэі сталі падзеі 1496-га года, калі па замове Солтана Салтановіча ў Бельску быў створаны “Пралог”.

DSC_7136

“Хутка споўніцца 520 гадоў з часу, калі паўстала самая старажытная захаваная бельская кніга на славянскай мове,” – кажа арганізатар мерапрыемства Дарафей Фіёнік:

– З такіх феноменаў і будуецца гісторыя. Трэба выцягваць такія яркія падзеі, якія даюць нам падставу разглядаць Бельск як цэнтр пісьменства. Гэта не пустыя словы. Тое, што зараз у нас творыць столькі паэтаў і пісьменнікаў, што ў Бельску людзі вельмі любяць чытаць кнігі – гэта тая традыцыя, якая захавалася праз сотні гадоў.

У часе мерапрыемства прайшоў адмысловы кніжны кірмаш. Прэзентавалася выстава пра бежанства, а таксама адбыліся канцэрты калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы. Галоўным арганізатарам выступіў Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара