Доктар Малгажата Закшэўска: Не паддавайся дэпрэсіі!



У Гарадской біліятэцы Бельска Падляшскага, у межай дзейнасці Таварыства дыябетыкаў, адбыўся даклад, які быў прысвечаны дэпрэсіі. Лекцыю прысвечаную гэтай хваробе прачытала доктар Малгажата Закшэўска, якая з’яўляецца дыябетыкам.

cimg5513

” Паводле маіх назіранняў інсулін уплывае на развіццё дэпрэсіі”, – лічыць лекар:

– Многія людзі, якія хворэюць цукровым дыябетам, маюць дэпрэсію. Прыходзяць да длекара і чуюць, як прысуд – хвароба да канца жыцця. Што з гэтым рабіць? Многіх гэта прыгнятае. Цукровы дыябет спрыяе развіццю дэпрэсіі. Людзі маюць дэпрэсію і не ведаюць, што гэта дэпрэсія. Сваякі кажуць, вазьмі сябе ў рукі, мабілізуйся, але гэта не дапаможа, хвароба не пройдзе сама. Трэба ісці да лекара, атрымаць лекі, каб не было самагубчых думак. Я размаўляла з пацыентамі на візітах не толькі пра цукр, многія мае пацыенты лечаць дэпрэсію, і мелі самагубчыя думкі.

cimg5507

cimg5502

„Дэпрэсію выклікаюць таксама ўмовы жыцця, бо мы жывем у свеце поўным пагрозаў, недахопу стабільнасці, таму і людзі, якія псіхічна неўстойлівыя, не могуць даць рады з гэтым, рызыкуюць апынуцца ў дэпрэсіі”, – дадае  доктар Малгажата Закшэўская.

У 2015 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 18,1 выпадкаў на 100 тысяч чалавек смяротнасцей ад суіцыдаў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара