Другога траўня – у польскіх крамах акцыі пратэсту



У Польшчы 1 і 3 траўня выхадныя, і фактычна ўсе крамы будуць зачыненыя. А вось 2-га траўня працаўнікі многіх крамаў правядуць акцыю пратэсту. Прычынай з’яўляюцца нізкія заробкі і дрэнныя ўмовы працы, якія вынікаюць з малой колькасці працаўнікоў у крамах.

Запланаваная акцыя будзе палягаць у занадта дакладным выкананні сваіх абавязкаў. Працаўнікі будуць, напрыклад, інфармаваць кліентаў пра тавар, адкуль ён паходзіць, які яго склад і гэтык далей. Мяркуецца, што ў акцыі пратэсту возьме ўдзел прынамсі некалькі дзясяткаў тысяч працаўнікоў дыскаўнтэраў, гіпермаркетаў і размеркавальных цэнтраў вялікіх гандлёвых сетак.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kolo.naszemiasto.pl