Два дубы ў гонар 1050 гадавіны хросту Польшчы



 

Два дубы, якія сімвалізуюць Мешка І і ягоную жонку Дабраву пасадзілі сёння ў Беластоку. У Польшчы святкуюць 1050 гадавіну дзяржаўнага хросту. З гэтай нагоды прэзідэнт горада, Тадэвуш Трускаляскі, разам з вучнямі пачатковай школы №19 пасадзілі два сімвалічныя дрэвы.

Дзяўчынка:Сёння 1050-я гадавіна хросту Польшчы і мы будзем садзіць дрэвы, якія назвалі «Мешка» і «Дабрава».

Тадэвуш Трускаляскі: Па дзве рыдлёўкі кожны і наступны падыходзіць. Добра? Давайце. Гэта будзе ваш дом, праўда? Будзеце прыходзіць сюды. А хто такі Мешка?

Дзеці: Першы уладар Польшчы.

Дзяўчынка: Ствараецца пэўная традыцыя. 1050 гадавіна — гэта вялікі кавалак часу. Апроч таго, наша дзяржава стала хрысціянскай дзяржавай, а без гэтага Польшчы бы не было і яна не была б у Еўропе.

 

Дубы «Мешка» і «Дабрава» пасадзілі ў скверы імя Тамары Саланевіч. Паводле меркаванняў гісторыкаў хрост адбыўся ў 966 годзе ў горадзе Гнезна — сталіцы князя славянскага племя Палянаў Мешка. Каталіцкі хрост запачаткаваў перыяд хрысціянізацыі польскіх земляў.

Лукаш Леанюк, Беларускае радыё Рацыя, Беласток