“Дызайн у шкле” ад шклозавода „Нёман”



Толькі да канца сакавіка ў Беластоку можна аглядаць дэкаратыўныя вырабы беларускага шклозавода „Нёман”. На выставе пад назвай “Дызайн у шкле” ў памяшканнях беластоцкай Ратушы можна пабачыць рэдкае мастацкае шкло, інспіраванае між іншым беларускім фальклорам, – кажа Алена Жарына, галоўны захавальнік Гарадзенскага гісторыка-архэалагічнага музея.

– Гэтыя ўсе наборы, якія называюцца “Сялянскія”, “Беларускія” – падобныя на нашую чорнадымленую кераміку. Гэта і тэма беларускай прыроды, адлюстраваная ў кампазіцыях, як “Кветкі лугавыя”, як “Квітненне” – травінкі, галінкі, якія раслі ў нашым лесе, проста бралі і залівалі ў шкло, і рабілі вось такія непаўторныя ўзоры.

Раней ў 2013 годзе ў беластоцкай ратушы прэзентавалі дэкаратыўныя вырабы са шклозавода з Бярозаўкі. Тады можна было пабачыць наднёманскае Арт-дэка з 20-30 гг.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя