Дзень Ісламу: тэма абмеркаванняў – міласэрнасць



XVII раз у Каталіцкай царкве Польшчы праходзіць Дзень Іламу. Цэнтральныя ўрачыстасці ўпершыню прайшлі ў  Беластоку. Ініцыятарамі Дня Ісламу з’яўляецца Супольная рада католікаў і мусульманаў.  Вядучай тэмай сёлетніх святкаванняў была міласэрнасць. Як падкрэсліў айцец д-р габ. Андрэй Пронеўскі, 26 студзеня можна было зразумець супольныя пункты адносінаў да Бога.

– Дзень Ісламу быў прысвечаны праблематыцы міласернасці. Міласэрнасць – гэта імя Бога. Прадстаўнікі ісламскай веры, як і хрысціяне падпісваюцца пад разуменнем атаясамлення з Богам міласэрнасці. Гэты дзень паказвае, што існуе супольныя адносіны да Бога.

У сустрэчы прынялі ўдзел духавенства і вернікі абедзвюх рэлігій і прадстаўнікі мусульманскіх краін дыпламатычнага корпусу.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі