Дзень незалежнасці Польшчы ў Бельску-Падляшскім



Светкаванні 97-ых угодкаў вяртання незалежнай Польшчы на карту Еўропы пачаліся малітва за Айчыну ў царкве да касцёле. Галоўнай дзеяй стала сустрэча прадстаўнікоў ваяводскіх і мясцовых улад, духавенства ды жыхароў ля помніка Незалежнасці Польшчы. “Бельск-Падляшскі шматкультурны, шматнацыянальны, але сёння сустракаемся і адзначаем Дзень незалежнасці Польшчы супольна,”- кажа стараста Бельскага павета Ян Ежы Снарскі:

 – Мяне цешыць гэтая выдатная атмасфера. Гэта людзі святкуюць. І варта рабіць такія святы. Усе мы былі ў царкве, затым сустракаліся ў касцёле на набажэнствах. Усе прыходзяць, сустракаюцца. Так павінна быць, калі мы сапраўды належым да грамадзянаў сваёй краіны. І можам смела казаць, што з’яўляемся еўрапейцамі, якія могуць паказаць прыклад. Па-мойму, нават у Беластоку няма такіх урачыстасцяў, як у нас. Але гэта заслуга многіх людзей, многіх асяродкаў.

Яшчэ сёння, у рамках Дня незалежнасці Польшчы, у Бельскім доме культуры пройдзе канцэрт патрыятычных песні. Выступіць Вялікі Патрыятычны Хор Бельска Падляшскага.

 Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя