Дзень паліцыі ў Беластоку



15 ліпеня ў Беластоку адзначалася ваяводскае свята паліцыі. У рамках святкавання на рынку Касцюшкі было створана абмысловае мястэчка з паліцэйскай тэхнікі. Шэраг паліцэйскіх атрымалі ўзнагароды і новыя званні. Жадаючыя маглі атрымаць кансультацыі, або навучыцца рабіць першую дапамогу пацярпелым.

Дзеці і дарослыя змаглі аглядзець новую паліцэйскую тэхніку і абсталяванне.

Беларускае Радыё Рацыя. Фота Васіля Кроквы.