Дзень святой Тройцы па-музычнаму адзначылі ў Вілянаве



Дзень святой Тройцы па-музычнаму адзначылі ў Вілянаве. У вёсцы, што ў гміне Мельнік на Падляшшы, выступілі калектывы з абрадавымі песнямі: «Жэмэрва» са Студзіводаў, «Дзятлавіцкі падлесак» і «На таку» з Менска. Прадстаўнік апошняга Ігар Жаўткоў, кажа, што калектыў выкарыстоўвае часткова не-стандартныя інструменты:

— У нас грала дуда і такі інструмент, які ў некаторых раёнах называюць «качалкай», а ў некаторых — «пранікам». Я граў на гэтым інструменце і крыху ўдасканаліў яго, як мне падаецца. Раней гэта выкарыстоўвалася ў якасці праса для белізны, а зараз мы на ім граем. Мы паказалі скарочаны варыянт: першы быў вясельны вальс, яго граюць у Заходняй Беларусі, на Астравеччыне, на Мядзельшчыне, а другая была полька, якая называецца «Рабі што хочаш». Яна таксама паходзіць з Астравецкага раёну дзе, дарэчы, жыў дзед нашага дудара і дзе прайшло ягонае дзяцінства.

Акрамя калектываў са Студзіводаў, Дзятлава і Менску, падчас Дня Святой Троіцы выступілі таксама выканаўцы з Гарадка і Мельніцкай зямлі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара