Дзень вулічнай музыкі прайшоў у Вільні



У Вільні прайшоў традыцыйны Дзень вулічнай музыкі. Нягледзячы на дастаткова прахалоднае надвор’е ў святкаваннях прымала ўдзел вялікая колькасць музыкаў, жыхароў гораду, турыстаў.
У гэты ж дзень да 00-00 гадзінаў можна было свабодна трапіць у любы сталічны музей – уваход быў вольным.
У святкаваннях прамалі ўдзел і творчыя музычныя ды танцавальныя калектывы з Беларусі. Ля тэатру па праспекце Гэдыміна выступіў дзіцячы ансабль „Пралеска”. А яшчэ далей, ля гатэля „Наватэль” прайшоў танцавальны рэтра-джаз фестываль, да якога далучыліся сотні аматараў танцу і музыкі з Латвіі ды Італіі…
Абяцаны сіноптыкамі дождж так і не адважыўся сапсаваць у гэты дзень радасны і аптымістычны настрой удзельнікаў свята ў Вільні.
Масавыя гулянні працягваліся да позняга вечара, а потым перасунуліся ў кавярні, бары і клубы сталіцы суседняе для Беларусі, вельмі блізкай для любога беларуса суседняй еўрапейскай краіны.
Варта адзначыць, што падчас усіх святочных масавых гулянняў у горадзе не назіралася патрульных паліцэйскіх, а таксама пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў спецслужбаў – парадак захоўваўся з дапамогаю рэдкіх аўтамабільных нарадаў паліцыі ды нейкай нутранай натуральнай узаемапавагаю і самаарганізацыяй удзельнікаў свята…
Падрыхтаваў Алесь Лета
Фота: Аляксея Лапіцкага