Экуменічны цэнтр у Дубінах запрашае на дзень адчыненых дзвярэй



Этнаграфічна-экуменічны цэнтр у Дубінах, што каля Гайнаўкі, запрашае на дзень адчыненых дзвярэй еўрапейскіх фондаў

Супрацоўнікі цэнтра пакажуць, якія ініцыятывы ўдалося ім зрабіць з дапамогай еўрапейскага фінансавання.

Гасцей чакаюць, сярод іншага, паказ ткацтва на станку, вернісаж карцінаў мясцовых мастакоў, выстава фотаздымкаў з рэгіёна Белавежскай пушчы і розныя лекцыі.

„На выходныя цэнтр падрыхтаваў для наведвальнікаў неспадзяванку”, – кажа Марэк Багроўскі з цэнтра ў Дубінах:

 – Акрамя таго, будзе такая магчымасць штодня, калі будзе адчынены этнаграфічна-экуменічны цэнтр, прымерыць шаты (аблачэнне) Мітрапаліта праваслаўнага. Гэтыя шаты не асвячоныя, але кожны можа адчуць, сябе сапраўдным Мітрапалітам і адчуць той жа фізічны цяжар.

Цэнтр у Дубінах можна наведваць ад пятніцы да суботы з 9-й да 16-й гадзіны. Памяшканні цэнтра знаходзяцца ў комплексе школ у Дубінах па вуліцы Школьнай 1.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя