Фэст святога Барталамея ў беларускім касцёле ў Вільні



21-га жніўня ў віленскім беларускім касцёле на Зарэччы адбыўся фэст Святога Барталамея. Свята праходзіла пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоня.

У 15.00 адбылася святая імша і хросны ход вакол касцёла, пасля – свята на вольным паветры  Надвор’е спрыяла. Каля касцёла гучалі песні беларускіх выканаўцаў. Прайшла  выстава твораў віленскіх мастакоў Алега Аблажэя і Крысціны Балаховіч. Людзі частаваліся капуцынскай кавай  і прысмакамі, якія падрыхтавалі вернікі-беларусы.

Беларускае Радыё Рацыя