Фестываль PODKoffA-2016



11 чэрвеня праходзіць другі дзень фестывалю PODKoffA.

13444520_1202657866445950_297717524_n

А гэта падарожжа цягніком Гайнаўка – Белавежа і выступ арганізатараў фестывалю – гурта “Чэрэмшына”.

Сапраўдныя артысты не адпачываюць, а рыхтуюць наступныя мерапрыемствы. Кажа лідарка калектыву “Чэрэмшына”, ініцыятар фестывалю PODKoffA  і «З вясковага панадворка» ў Чаромсе, дырэктар мясцовага дому культуры Барбара Кузуб-Самасюк:

– Рыхтуемся да фестывалю, які мы робім у Чаромсе, «З вясковага панадворку». І 22-24 ліпеня запрашаем усіх да нас у госці. Усе канцэрты бясплатныя, будзе намётавы лагер, ёсць магчымасць тры дні цудоўна адпачыць.

У першы дзень фестывалю PODKoffA ў незвычайнай, але чароўнай атмасферы ў падляшскай дрэзыноўні, прайшлі выступы гурта “Чэрэмшына”, Люблінскай Федэрацыі бардаў і Мартыны Якубовіч. Канцэртам спадарожнічала выстава “Бежанства – звышнатуральная гісторыя простых людзей”.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара